21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Выхаванцы старэйшай групы не маглі не адзначыць такую значную паздею. 20 лютага на працягу дня дзеці размаўлялі на беларускай мове, чыталі беларускія народныя казкі, малявалі сюжэты да казкі "Як кот звяроў напалохаў".
Для бацькоў выхавацелі прыгатавалі выставу дзіцячай літаратуры для чытання на выхадныя дні.