У нашым дзіцячым садзе праходзіць акцыя буккросінгу да Дня беларускага пісьменства!
У кожнай групе дзіцячага сада разгарнулася сапраўдная святочная кніжная лакацыя. Галоўная ўмова акцыі — усе выданні на роднай мове. Кожная выбраная кніга адправілася ў госці ў сем'і нашых выхаванцаў. Цяпер дома мамы і таты будуць чытаць гэтыя творы сваім малым на беларускай мове, адкрываючы для іх прыгажосць, мілагучнасць і багацце роднага слова. У панядзелак - дзеці вернуцца ў дзіцячы сад з малюнкамі, і пераказамі новых прачытаных казак.